Дабрыня выратуе свет


17 лютага ва ўніверсітэтах Гомеля стартавала акцыя неабыякавых людзей для тых, хто вельмі мае патрэбу ў гэтай неабыякавасці-бяздомных жывёл, якія знаходзяцца ў КУП «Спецкамунтранс».

Акцыю прапанаваў і арганізаваў Моладзевы савет пры падтрымцы Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў і рэктаратаў універсітэтаў горада.

У акцыі актыўна прымалі ўдзел валанцёрскі атрад «Арыенцір», валанцёры атрада «Экасфера», актывісты БРСМ, курсанты і студэнты ўсіх факультэтаў.

- Ва ўмовах паніжэння сярэднясутачнай тэмпературы і рэзкага пахаладання жывёлам цяжэй захаваць цяпло і выжыць у прытулках. На дапамогу павінны прыйсці неабыякавыя людзі, дапамагчы перажыць неспрыяльныя ўмовы, асабліва маленькім шчанюкам і кацянятам, - тлумачаць студэнты-эколагі з атрада «Экасфера».

Ад іх стараліся не адставаць выкладчыкі і супрацоўнікі.

На сённяшні дзень для жывёл сабрана больш за 50 кг сухога корму і больш за 15 кг вільготнага. Корм будзе перададзены арганізатарам. 

Акцыя працягнецца да 24 лютага. Арганізатары нагадваюць, што для забеспячэння бяспекі жывёл прымаецца харчаванне толькі ў завадскіх упакоўках з актуальным тэрмінам прыдатнасці, да корму павінен быць прымацаваны чэк або яго копія. 

1

33

2

3

15

Удзел у падобных акцыях прышчапляе студэнтам міласэрнасць, жаданне дапамагаць, што так важна для кожнага з нас і для грамадства ў цэлым.

Дзякуй за дабрыню сэрцаў усім, хто прымае ўдзел у акцыі: супрацоўнікам, студэнтам, кіраўніцтву нашага ўніверсітэта. Бо «дабрыня выратуе свет»!

- Так хочется, чтобы сердце каждого человека не становилось каменным и бездомных животных не было совсем, - искренне говорят девушки из волонтерского отряда «Ориентир».

5

Валанцёрскі атрад «Арыенцір»,
валанцёрскі атрад «Экасфера»

Таццяна Модзiна (прэс-служба),
неабыякавыя студэнты ўсіх факультэтаў

 

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter