На Алеі Герояў, якія абаранілі нашу Айчыну
- Апублікавана 21.02.2025 13:17
Святкуючы Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, беларусы перш за ўсё аддаюць даніну памяці тым, хто сваім гераізмам, мужнасцю, гатоўнасцю да самаахвяравання ў імя міру, свабоды і шчасця людзей назаўжды ўпісалі свае імёны ў гісторыю Айчыны. Хто даў адпор фашысцкай агрэсіі, хто абараніў сваю Радзіму і каму мы абавязаны жыццём.
На Алеі Герояў адбыўся мітынг, прысвечаны Дню Абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Кіраўніцтва, курсанты, рота ганаровай варты, выкладчыкі і студэнты БелДУТ, прадстаўнікі Гомельскага каледжа-філіяла БелДУТ прынялі ўдзел у мітынгу.
Кіраўнікі гарадскіх выканаўчых структур і ведамстваў перад усімі прысутнымі дзякавалі прадстаўнікам усіх пакаленняў абаронцаў Айчыны, тым, хто ў розныя перыяды нашай гісторыі са зброяй у руках адстойваў нашу свабоду, і тым, хто сёння знаходзіцца ў армейскім страі, выконваючы свяшчэнны абавязак забеспячэння бяспекі нашай Радзімы.
Курсанту ваенна-транспартнага факультэта старшыне Уладзіславу Белякову выпаў гонар павіншаваць са святам абаронцаў Айчыны ад імя маладых вайскоўцаў г. Гомеля.
Былі ўскладзены вянкі і кветкі да магілы герояў, якія загінулі за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы, ушануем іх памяць хвілінай маўчання.
Прэс-служба:
Таццяна Модзiна,
фота Алены Белавус
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter