Прафсаюз БелДУТ арганізаваў масавае катанне для студэнтаў
- Апублікавана 07.03.2025 08:20
У Лядовым палацы Гомеля адбылося масавае катанне студэнтаў установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту».
Арганізатарам мерапрыемства выступіла першасная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў.
Масавае катанне праходзіць не ўпершыню і заўсёды карыстаецца попытам сярод студэнцкага грамадства. Удзельнікамі ўчорашняга мерапрыемства сталі 100 чалавек, якія атрымалі шчырыя і радасныя эмоцыі.
- Мы дзякуем першасную прафсаюзную арганізацыю за магчымасць правесці з вялікім задавальненнем вольны час! - адзначаюць удзельнікі масавага катання.
Шкараедаў Дзмiтрый
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter