Са светлым святам Вялікадня!


Дарагія калегі, студэнты, курсанты, магістранты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту, супрацоўнікі і навучэнцы Гомельскага, Аршанскага і Брэсцкага каледжаў!

Ад усяго сэрца віншую Вас са светлым святам Вялікадня.

Гэтае свята – самы яркі сімвал жыцця, надзеі і любові для кожнага, хто нясе ў сваім сэрцы хрысціянскія каштоўнасці. Менавіта яны з'яўляюцца маральным арыенцірам мільёнаў беларусаў, – гэта важкая апора, з дапамогай якой мы ў адзінстве пераадольваем шматлікія цяжкасці, робімся мацнейшымі і духоўна ўзрастаем.

Свята Святога Хрыстова Уваскрэсення прыносіць святло і гармонію ў сэрцы людзей. Прачынаецца вясна.

Людзі здаўна рыхтаваліся да Вялікадня, прыбіраючы і ўпрыгожваючы свае дамы, выпякаючы салодкія кулічы і ў выніку збіраючыся разам за святочным сталом. Мы выходзім на вясновыя суботнікі, упрыгожваем свой горад і ўніверсітэт у Год добраўпарадкавання краіны, сустракаемся на вялікодных універсітэцкіх выставах і канцэртах, радуемся разам вясне і Светламу святу Вялікадня.

Няхай вашыя душы і сэрцы напаўняюцца радасцю! Няхай у вашых дамах заўсёды пануе цеплыня і святло! Жадаю вам міру, згоды і моцнага здароўя.

Рэктар універсітэта
к.т.н Мікалай Казакоў

26

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter