Вучэбная практыка. Аэрапорт Гомель


У завяршэнне мерапрыемстваў вучэбнай азнаямленчай практыкі 22 мая 2025 г. студэнты першага курса спецыяльнасць «Мытная справа» пад кіраўніцтвам кіраўніка практыкі старэйшага выкладчыка Пуцята В.В. наведалі чарговы аб'ект практыкі – аэрапорт Гомель (ПТА «Аэропорт Гомель»).

19

Начальнік АТА і К № 5 Мытнага паста Новая Гута Набокін Андрэй Паўлавіч з задавальненнем падзяліўся сваімі ведамі са студэнтамі ў сферы перамяшчэння асоб і іх багажу авіятранспартам праз мытную мяжу ЕАЭС.

17

Хлопцы вывучылі працэс прыбыцця і выбыцця аўтатранспарту, грузаў, асоб і багажу, пазнаёміліся з этапамі афармлення і кантролю багажу, даведаліся пра кур'ёзныя выпадкі затрымання забароненых грузаў, патрэніраваліся выкарыстоўваць у працы тэхнічныя сродкі мытнага кантролю і расшыфроўваць іх паказанні: рэнтгенаўская ўстаноўка кантролю багажу ADANI BV6080 беларускай вытворчасці, металашукальнік, дэтэктар сапраўднасці банкнот і дакументаў, відэаэндаскоп Рэгула і інш.

18

Выказваем падзяку кіраўніцтву Гомельскай мытні, начальніку мытнага паста Гаро Сяргею Аляксеевичу, начальніку Набокіну Андрэю Паўлавічу і супрацоўнікам АТА і К № 5 (ПТА «Аэрапорт Гомель») за цікавую экскурсію і прадстаўленую магчымасць азнаёміцца з працай ПТА, спадзяемся на далейшае супрацоўніцтва.

Ст. выкл. кафедры «Мытная справа»
Пуцята В.В.

 

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter