Маладзёжны фестываль прафесій у Мінску
- Апублікавана 14.09.2025 20:44
13 верасня 2025 года БелДУТ ўзяў удзел у маштабным маладзёжным Фестывале прафесій у Мінску.
У маляўнічым месцы Цэнтральнага дзіцячага парку ім. М. Горкага прадстаўнікі нашага універсітэта прэзентавалі выставу прафесій, навучанне па якіх ажыццяўляецца ў БелДУТ.
У сектары «Транспарт і сувязь» на фестывалі прафесій былі прадстаўлены інтэрактыўныя пляцоўкі ад арганізацый «Белпошта», «Мінсктранс», Політэхнічнага каледжа, Гарадскога машынабудаўнічага каледжа, Мінскага метрапалітэна, БДАА і БДАС. Ближэйшымі партнёрами БелДУТ выступілі супрацоўнікі Беларускай чыгункі і Мінскага дзяржаўнага каледжа чыгуначнага транспарту імя Я. П. Юшкевіча, якія прадэманстравалі свае экспазіцыі.
Акунуцца ў свет сучасных тэхналогій і паспрабаваць свае сілы ў ролі інжынераў па абслугоўванні рухомага складу, спецыялістаў у галіне кіравання транспартам змаглі будучыя абітурыенты і юныя ўдзельнікі фестывалю. У гэтым ім актыўна дапамагалі старшыня Савета маладых навукоўцаў Килочицкая Марына Анатольеўна і магістрант кафедры «Вагоны» Нагібіна Анастасія Валер'еўна.
Асаблівую цікавасць у хлопцаў выклікалі геадэзічныя прыборы: электронны тэадаліт і тахеометр, лічбавы нівелір і лазерны далямер, асаблівасці прымянення якіх раскрыла старшы выкладчык кафедры «ПСіЭТА» Дралава Ірына Пятроўна.
Сапраўдным хітом для мінчан і гасцей сталіцы стала магчымасць паспрабаваць сябе ў якасці аператара робата са сваёй нагі з дапамогай тэхналогій віртуальнай рэальнасці. У рамках фестывалю прафесій спецыяльнасць ваеннага інжынера-транспартніка прадстаўляў выкладчык кафедры «Ваенна-спецыяльная падрыхтоўка» ваенна-транспартнага факультэт маёр Печанёў Яўген Віктаравіч.
Пра асаблівасці паступлення ў наш універсітэт будучых абітурыентаў кансультаваў вядучы спецыяліст па прафарыентацыйнай рабоце Яфрэмаў Яраслаў Вадзімавіч. Удзельнікі выставы-навучэнцы Мінскага дзяржаўнага чыгуначнага каледжа актыўна цікавіліся траекторыяй навучання па завочнай скарочанай форме атрымання адукацыі.
У цэлым «Фестываль прафесій» стаў знакавай пляцоўкай у рамках шырокай праграмы мерапрыемстваў святкавання дня нашай сталіцы – горада Мінска.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter