Сустрэча прарэктара Ермакова У. В. са студэнтамі
- Апублікавана 13.09.2025 09:15
На мінулым тыдні адбылася традыцыйная сустрэча прарэктара Ермакова Уладзіміра Васільевіча са студэнтамі факультэта кіравання працэсамі перавозак у рамках Тыдня бяспекі ў маладзёжным асяроддзі.
Сустрэча была прысвечана пытанням прафілактыкі экстрэмізму і фарміравання грамадзянскай свядомасці.
Уладзімір Васільевіч праінфармаваў студэнтаў аб сучасных формах праявы экстрэмізму ў маладзёжным асяроддзі і мерах па барацьбе з гэтымі з'явамі.
Асаблівая ўвага была ўдзелена выяўленню прыкмет экстрэмізму, спосабам распазнання прапаганды нянавісці і метадам папярэджання ўцягнутасці ў супрацьпраўныя арганізацыі. Удзельнікам нагадалі, наколькі важна пазбягаць удзелу ў распаўсюдзе недакладнай інфармацыі і правакацыйных матэрыялаў.
Таксама ўдзельнікі пазнаёміліся з прыкладамі экстрэмісцкіх сімвалаў, малюнкаў на вопратцы, забароненых музычных твораў і літаратуры. Студэнтам рэкамендавана ў мэтах пастаяннага павышэння сваёй дасведчанасці рэгулярна звяртацца да афіцыйнай інфармацыі універсітэта.
Гэтыя сустрэчы ўваходзяць у комплекс мерапрыемстваў, якія забяспечваюць бяспеку і фарміраванне здаровага адукацыйнага асяроддзя ў ВНУ.
Дзякуем Уладзіміру Васільевічу за карысны і змястоўны дыялог.
Намеснік дэкана факультэта КПП па IВР
Т.А. Бараноўская
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter