Залаты кастрычнік - гарачая пара суботнікаў!
- Апублікавана 06.10.2025 08:02
Залаты кастрычнік - гарачая пара суботнікаў!
Восеньская суботняя раніца сабрала на тэрыторыі інтэрната № 2 студэнтаў і супрацоўнікаў з добрым жаданнем папрацаваць.
Было ўсяго шмат: уборка апалай лістоты, бытавога смецця, добры настрой, пазітыўныя эмоцыі!
Выдатнае надвор'е кастрычніка садзейнічала працаздольнасці.


Працуюць на суботніку і хлопцы з інтэрната № 3.
Інтэрнат № 4 не толькі вышынны, але і згуртаваны!
- Актыўны ўдзел у гарадскім суботніку і студэнтаў, і супрацоўнікаў усіх інтэрнатаў нашага ўніверсіту кажа пра самае трапяткое стаўленне да месца, дзе мы жывем і працуем, - з гонарам кажа начальнік студэнцкага гарадка БелДУТ Кірыла Тамара Мораўна.




Ваеннаслужачыя ваенна-транспартнага факультэта наводзілі парадак і акультурвалі тэрыторыі універсітэта, інтэрната і вучэбна-палявога цэнтра.


















