З Днём пажылых людзей!
- Апублікавана 02.10.2025 08:13
Міжнародны дзень пажылых людзей - магчымасць выказаць нашу глыбокую ўдзячнасць і падзяку старэйшаму пакаленню за іх неацэнны ўклад у развіццё нашай краіны, за шматгадовую добрасумленную працу. Людзі шаноўнага веку - гэта людзі мудрыя, дасведчаныя, паважаныя.
За Вашымі плячыма вялікае жыццё. Вы ўяўляеце сабой жывую сувязь часоў і пакаленняў. Вашы веды і багаты досвед з'яўляюцца апорай для цяперашняга пакалення.
У гэты дзень ад імя кіраўніцтва ўніверсітэта валанцёрскі атрад «Арыенцір» павіншаваў ветэранаў вайны Патапенку Васіля Данілавіча, Судакаву Марыю Трафімаўна, Дзівакаву Валянціну Сяргееўну і ветэрана працы Семянюту Мікалая Філіповіча і з найлепшымі пажаданнямі ўручыў ім падарункі.
Віншуем усіх, хто знаходзіцца на заслужаным адпачынку або працягвае працаваць, нягледзячы на ўзрост. Хай старэчыя гады не стануць падставай для засмучэння, а жыццёвых сіл хопіць надоўга! Жадаем вам моцнага здароўя, бадзёрасці духу, доўгіх шчаслівых гадоў жыцця!

Валанцёрскі атрад «Арыенцір»
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter


