Гомельскі гарадскі Савет дэпутатаў наведаў студгарадок БелДУТа
- Апублікавана 14.10.2025 09:14
13 кастрычніка інтэрнат № 4 БелДУТа наведалі:
- Грыгор'еў Максім Андрэевіч, дэпутат Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў,
- Сярноў Мікіта Аляксандравіч, член Маладзёжнага савета пры Гомельскім гарадскім Савеце дэпутатаў,
- Жаўноў Іван Ягоравіч, член Маладзёжнага савета пры Гомельскім гарадскім Савеце дэпутатаў, старшыня студсавета БелДУТа,
у суправаджэнні прарэктара па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Васільева Сцяпана Міхайлавіча.

Максім Андрэевіч паразмаўляў са студэнтамі факультэтаў кіравання працэсамі перавозак і электратэхнічнага. Цікавіўся, чаму яны выбралі прафесію, звязаную з чыгункай, а таксама далейшымі планамі на жыццё. Таксама ён наведаў пакоі рабят. Яму вельмі спадабалася іх утульная, хатняя абстаноўка і атмасфера. Размова паміж гасцямі і студэнтамі праходзіла адкрыта і нязмушана.





Прарэктар па івр Васільеў Сцяпан Міхайлавіч і выхавальнік Комякова Таццяна Уладзіміраўна адказалі на пытанні, якія цікавяць Максіма Андрэевіча пытанні пра побыт студэнтаў у інтэрнаце.

Выхавальнік Камякова Т.В.
Фота Алены Белавус (прэс-служба)
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter