Адзіны дзень інфармавання «Роля сямейных каштоўнасцяў у сучасным грамадстве»
- Апублікавана 16.10.2025 14:55
16 кастрычніка ў БелДУТ адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму:«Роля сямейных каштоўнасцяў у сучасным грамадстве».
Перад прысутнымі кіраўнікамі структурных падраздзяленняў, супрацоўнікамі, выкладчыкамі і куратарамі навучальных груп выступіў намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Гомельскага каледжа-філіяла БелДУТа, старшы выкладчык кафедры «Філасофія, гісторыя і паліталогія» нашага ўніверсітэта Казароз Ігар Мікалаевіч.
Удзельнікі абмеркавалі Дзяржаўную палітыку, накіраваную на захаванне традыцыйных сямейных каштоўнасцей. Сям'я з'яўляецца першым і найважнейшым інстытутам сацыялізацыі, дзе закладваюцца нормы маралі, фармуюцца гістарычная памяць і нацыянальная ідэнтычнасць. Гэта ячэйка грамадства, якая заўсёды знаходзіцца пад абаронай дзяржавы.
Ігар Мікалаевіч акцэнтаваў увагу на духоўна-маральным выхаванні як адным з найважнейшых фактараў развіцця краіны і забеспячэнні духоўнага адзінства народа. Грамадства, заснаванае на традыцыйных каштоўнасцях, больш устойлівае да крызісаў і знешніх выклікаў, якіх зараз нямала. У сучасным грамадстве праглядаецца крызіс сістэмы каштоўнасцяў, і ўплыў заходняй прапаганды ў гэтым з'яўляецца пераважным. Мы павінны гэта ўсведамляць і адстойваць сваё права на нацыянальны ўклад, сфарміраваны стагоддзямі, вопытам і мудрасцю пакаленняў.
Аб важнасці духоўнасці і маральнасці 8 студзеня 2025 г. Прэзідэнт Беларусі А.Р.Лукашэнка гаварыў на цырымоніі ўручэння прэміі "За духоўнае адраджэнне", спецыяльных прэмій дзеячам культуры і мастацтва і «Беларускi спартыўны Алiмп».
«Менавіта дзякуючы… служэнню высокім ідэалам мы паспяхова супрацьстаім тым выклікам, якія перад намі ставіць час. Час хаосу, войн, дэвальвацыі сапраўдных каштоўнасцей. А ісціна простая: у аснове любой чалавечай дзейнасці ляжаць духоўнасць і маральнасць - жыватворныя эліксіры для культуры, трывалай сувязі пакаленняў і традыцый», - адзначыў беларускі лідэр.
Умацаванне статусу сям'і і традыцыйныя каштоўнасці, падтрымка мацярынства, бацькоўства і дзяцінства - нацыянальны прыярытэт Беларусі. Папулярызацыя сямейных каштоўнасцяў патрабуе сістэмнага падыходу і ўдзелу кожнага з нас. Чым больш станоўчых прыкладаў, падтрымкі і ўвагі надаецца сям'і, тым мацней становіцца грамадства і больш устойліва развіваецца краіна. Класічная мадэль сям'і з дзецьмі павінна заставацца нязменным стылем жыцця беларусаў.
У працяг тэмы дня перад прысутнымі выступіла Шытая Алеся Яўгенаўна, начальнік упраўлення сацыяльнай абароны адміністрацыі Чыгуначнага раёна.
Яна ўдзяліла асаблівую ўвагу найбольш эфектыўным мерам дзяржаўнай падтрымкі нараджальнасці.
Алеся Яўгенаўна падрабязна спынілася на гарантыях і льготах сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў; якія выхоўваюць дзяцей ва ўзросце ад 3 да 14 гадоў; якія маюць дзяцей з інваліднасцю; самотным маці; шматдзетным сем'ям.
Правяла параўнальны аналіз з сацыяльнай падтрымкай у іншых краінах, прывёўшы ў прыклад беларускую штомесячную дапамогу па догляду дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў, аднаразовую дапамогу пры нараджэнні дзіцяці, прадастаўленне дэкрэтнага водпуску, а таксама сямейнага капіталу шматдзетным сем'ям.
Алеся Яўгенаўна падкрэсліла, што дзяржаўныя гарантыі і льготы сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей у Рэспубліцы Беларусь - гэта брэнд нашай краіны. І мы не толькі шануем, карыстаемся і ганарымся гэтым, але і ўсяляк умацоўваем сваё пераважнае становішча грамадзян Рэспублікі Беларусь.
- Любіце сваіх дзяцей! Шануеце родных і блізкіх! Беражыце нашу любімую Беларусь! - у заключэнне заклікалі спікеры.
Прэс-служба:
Таццяна Модына,
фота Валерыя Чэпікава, Міхіла Каранкевіча