Сустрэча студэнтаў з Зянкевічам А.Р. у студгарадку


23 кастрычніка 2025 года ў інтэрнаце №2 адбылася сустрэча з дырэктарам Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіраўнікоў і спецыялістаў транспартнага комплексу Рэспублікі Беларусь Зянкевічам А. Р.

1

3

4

Аляксандр Георгіевіч цікавіўся ўражаннямі студэнтаў аб пачатку навучальнага года. Ён высвятляў, як першакурснікі адаптуюцца да новага жыцця і якія поспехі ў студэнтаў іншых курсаў. Абмеркавалі жыллёвыя ўмовы, узнімалі пытанні аб добраўпарадкаванні тэрыторыі вакол інтэрната і аб тым, які ўклад у яго могуць унесці самі студэнты, якія пражываюць у студэнцкім гарадку.

Аляксандр Георгіевіч запрасіў дзяцей прыняць самы актыўны ўдзел у рэспубліканскім суботніку 25 кастрычніка, і студэнты запэўнілі, што выйдуць на суботнік дружна.

2

Прэс-служба:
Таццяна Модіна
фота Алены Белавус

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter