Старшыня ветэранскай арганізацыі Белдута ўзнагароджаны Ганаровай граматай адміністрацыі Чыгуначнага раёна г. Гомеля
- Апублікавана 06.02.2026 10:39
5 лютага ў зале адміністрацыі Чыгуначнага раёна г. Гомеля адбылася XI справаздачна-выбарная канферэнцыя ветэранскай арганізацыі Чыгуначнага раёна г.Гомеля Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў, паведамляе тэлеграм-канал «У нас на раёне».
На канферэнцыі падвялі вынікі Савета ветэранаў за 2021-2025 гады і вызначылі перспектывы далейшага развіцця.
Актывісты савета ветэранаў Чыгуначнага раёна г. Гомеля былі адзначаны граматамі і падзячнымі лістамі адміністрацыі раёна, Гомельскага абласнога і гарадскога Саветаў ветэранаў.
Старшыня першаснай ветэранскай арганізацыі Белдута Кірык Уладзімір Мікалаевіч узнагароджаны Ганаровай граматай адміністрацыі Чыгуначнага раёна г. Гомеля.


Таксама абраны новы старшыня ветэранскай арганізацыі Чыгуначнага раёна г. Гомеля-Марусаў Віктар Пятровіч.

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter