БелДУТ - лаўрэат конкурсу «Лепшая Арт-Ёлка»


12 лютага ў Гомельскім гарадскім выканаўчым камітэце адбылося ўрачыстае ўшанаванне прызёраў другога гарадскога конкурсу «Лепшая Арт-Ёлка» сярод прадпрыемстваў і арганізацый Гомеля.

Прызёрамі II гарадскога конкурсу «Лепшая Арт-Ёлка» сталі:

Дыплом лаўрэата ўручылі калектыву ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту» і яшчэ калектывам шасці арганізацый.

1

26

27

Свае заслужаныя ўзнагароды ў сценах гарвыканкама атрымалі таксама пераможцы агляду-конкурсу па святочным афармленні горада Гомеля да сустрэчы навагодніх і калядных святаў 2026 года.

1 месца сёлета падзялілі адміністрацыя Чыгуначнага раёна горада Гомеля і адміністрацыя Цэнтральнага раёна горада Гомеля. 

Падзячным лістом за актыўны ўдзел, творчы падыход пры арганізацыі і правядзенні агляду-конкурсу адзначаны калектыў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту ў ліку больш за 40 прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў нашага горада.

28

25

Па матэрыялах тэлеграм-канала
Уладзімір Прывалаў.Афіцыйна

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter