Ірына Калініна - прызёр «Студэнта года - 2025»


Ірына Калініна, студэнтка 3-га курса факультэта эканомікі і бізнес-тэхналогій стала прызёрам 3 ступені ў фінале рэспубліканскага маладзёжнага конкурсу «Студэнт года - 2025».

28

26 лютага ў мінскім Палацы культуры чыгуначнікаў панавала атмасфера маладосці, якая не ведае межаў. 14 прадстаўнікоў вышэйшых навучальных устаноў сустрэліся на адной сцэне, і кожны з іх ужо валодае тытулам «Студэнт года» ў сваім рэгіёне і універсітэце. Яны прыехалі з розных куткоў краіны, але іх аб'ядноўвае адно-жаданне пашырыць межы магчымага. 

Пад дэвізам «Гарызонт магчымасцей» прайшоў рэспубліканскі этап маладзёжнага конкурсу «Студент года 2025».

Фінальнаму івэнту «Студэнт года» папярэднічала сур'ёзная праца. Хлопцы наведвалі майстар-класы, трэніраваліся з выкладчыкамі і суткамі знікалі на рэпетыцыях. Наша Іра не толькі заваявала журы сваім выступленнем, але і стала зорачкай Telegram-канала БРСМ.live, зняўшыся ў жартаўлівым роліку. 

З першым выпрабаваннем рэспубліканскага этапу ўдзельнікі сутыкнуліся яшчэ 25 лютага - гэта інтэлектуальны тур. У канферэнц-зале Палаца культуры чыгуначнікаў удзельнікам давалі 30 секунд на роздум, пасля чаго трэба было даць разгорнуты адказ на пытанне экспертаў. Акрамя таго, канкурсанты прадставілі журы свае праекты ў фармаце «Студэнцкага хакатона», над якімі яны працавалі загадзя разам з камандамі. Тэмы тычыліся ключавых пытанняў маладзёжнай палітыкі: ад кадравага рэзерву да падтрымкі грамадскіх ініцыятыў.

Кульмінацыяй рэспубліканскага этапу сталі фінальныя выпрабаванні, якія прайшлі 26 лютага на сцэне ДК Чыгуначнікаў. У канцэпцыі «Гарызонт магчымасцей» канкурсанты прадставілі «Візітную картку» і творчы нумар, прадэманстраваўшы шматграннасць талентаў-ад вакалу да харэаграфіі.

Ірына Калініна заваявала залу, пачаўшы выступленне на роднай мове:

- Я абрала прафесію праграміста, бо пераканана, што праграмны код - гэта таксама адна з самых вытанчаных і прыгожых моў.

15

17

18

А які прыгожы атрымаўся творчы нумар! Ірына спявала так пранікнёна, а падтрымлівалі яе ўдзельнікі легендарнага ансамбля танца «Палескія зоры». 

1

1

21

1

1

Трэцяе месца ІРА падзяліла са студэнтам Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Максімам Рэпінскім. Другое месца і першае месца ў студэнтак Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Карыны Місцюк і Кацярыны Сіроцкай.

26

1

26

1

27

Віншуем Ірыну, любім, ганарымся!!!

23

Пресс-служба:
Таццяна Модзіна,
фота Захара Паціеўца

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter