Мова – гэта душа народа!


Дзень 25 лютага 2026 года у БелДУТ быў па-сапраўднаму асаблівым.

Каманда студэнтаў групы ГТ-11 пад кіраўніцтвам групы ГТ-21 адправілася ў займальнае падарожжа, прысвечанае Дню роднай мовы. Мы сабраліся не проста так, а каб ушанаваць і адзначыць нашу родную мову, багатую культуру і непаўторную нацыянальную самабытнасць. Бо беларуская мова – гэта не проста набор словаў, гэта жывая душа нашага народа, наша бясцэнная спадчына і надзейны мост у будучыню.

Для ўдзельнікаў было падрыхтавана чатыры захапляльныя выпрабаванні, кожнае з якіх раскрывала розныя грані нашай культуры: Для ўдзельнікаў было падрыхтавана чатыры захапляльныя выпрабаванні, кожнае з якіх раскрывала розныя грані нашай культуры:

  1. «Нясвіжскі замак». Капітанам каманд трэба было праявіць кемлівасць і мужнасць: разгадаць складаныя галаваломкі і спрытна ўхіліцца ад прывіда «Чорнай Пані», каб знайсці схаванае дзіця
  2. «Шукатар-навігатар». На вялікім экране мільгалі прыгожыя здымкі славутых мясцін Беларусі. Задача каманд – хутка і дакладна пазначыць гэтыя кропкі на карце.
  3. «Жарты-карты». Арганізатар апісваў пацешныя ці пазнавальныя сітуацыі, а ўдзельнікі мусілі падабраць найбольш трапную і смешную карту-мем.
  4. «Сапсаваны тэлефон». Кожная каманда займала свой шэраг. Першы ўдзельнік маляваў атрыманую тэму, потым малюнак перадаваўся наступнаму, які перамалёўваў сваю інтэрпрэтацыю, і так далей па ланцужку. У выніку апошні ўдзельнік павінен быў адгадаць першапачатковую тэму. Смех і нечаканыя трансфармацыі былі гарантаваныя.

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

Па выніках гарачых спаборніцтваў і ўсіх пройдзеных этапаў заслужаную перамогу атрымала каманда «Мытня». Віншуем пераможцаў і дзякуем усім за цудоўны дзень, напоўнены беларускім словам і духам!

1

1

1

Студэнты групы ГТ-21 Калачова Анастасія, Драздова Дар’я,
Драздова Дар’я, Зайцава Вераніка і кафедра «Мытная справа»

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter