Востраў спорту і здароўя на каскадзе азёр у свята Перамогі
- Апублікавана 09.05.2026 20:57
Святочны дзень 9 мая працягваецца. На каскадзе азёр у мікрараёне Сельмаш гамяльчан чакае сапраўдны астравок здароўя, бадзёрасці і сямейнай весялосці, разгорнуты спартыўным клубам БелДУТ.


На інтэрактыўнай спартыўнай пляцоўцы ўсе жадаючыя могуць праверыць свае сілавыя якасці ва ўзняцці гіры. Тут няма тых, хто прайграў: кожны ўздым станавіўся маленькай перамогай.



Для аматараў дакладнасці працуе зона дартса.





Атмасферу лёгкага летняга свята дадаў бадмінтон.


Для самых маленькіх і шустрых дзетак - яркія, маляўнічыя і бяспечныя дзіцячыя спартыўныя снарады.


Шчаслівае дзяцінства і здаровая, актыўная моладзь – лепшы спосаб сказаць дзякуй за мірнае неба нашым продкам-пераможцам.

Прэс-служба:
Таццяна Модзіна,
фота Захара Паціеўца











