Шлях на Якуцію: БелДУТ адправіў у працоўны семестр ССА «Вектор»


Сёння адбылася ўрачыстая адпраўка студэнцкага будаўнічага атрада «Вектар» імя Героя Савецкага Саюза Галіны Іванаўны Дакутовіч.

1

1

Сёлета 20 студэнтаў транспартнага ўніверсітэта адпраўляюцца за тысячы кіламетраў, каб працаваць на адным з самых складаных і маштабных аб'ектаў - на чыгунцы Якуціі.

Хлопцы будуць працаваць манцёрамі шляху, выконваючы важныя задачы па абслугоўванні і рамонце чыгуначнага палатна ва ўмовах вечнай мерзлаты.

1

Сімвалічна, што атрад носіць імя нашай славутай зямлячкі. У год беларускай жанчыны гэта напаўняе місію хлопцаў асаблівым сэнсам: стойкасць, смеласць і адданасць сваёй справе - гэта тыя каштоўнасці, якія байцы вязуць з сабой на Далёкі будаўнічы аб'ект.

Для будучых інжынераў-транспартнікаў праца на інфраструктурных аб'ектах:

  1. Унікальная прафесійная практыка ў самых складаных кліматычных умовах;
  2. Магчымасць пераняць вопыт у лепшых спецыялістаў галіны і асвоіць спецыфіку працы на каляіне 1520 мм у суровых умовах Сібіры;
  3. Сур'ёзны ўклад у сваё рэзюмэ яшчэ да атрымання дыплома.

1

1

Штаб працоўных спраў БелДУТ жадае атраду «Вектар» бяспечнага шляху, зладжанай каманднай працы і яркага працоўнага семестра.

Памятаеце: за вамі - імя героя, ваш універсітэт і ўся Беларусь!

1

1

1

1

1

1

 

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter