Народны ансамбль танца «Палескія зоры» БелГУТа выступіў на справаздачным канцэрце «Гомель – лепшы горад зямлі»
- Апублікавана 09.06.2026 08:43
3 чэрвеня ў гарадскім Цэнтры культуры г. Гомеля адбыўся справаздачны канцэрт «Гомель – лепшы горад зямлі».

Мерапрыемства было прысвечана прыгажосці і дасягненням абласнога цэнтра, сабрала поўную залу гледачоў. У холе да пачатку канцэрта працавала забаўляльная праграма з жывой музыкай.

Само дзейства атрымалася насычаным і шматжанравым: гледачы ўбачылі пранікнёныя вакальныя нумары, запальныя харэаграфічныя пастаноўкі і віртуозныя інструментальныя кампазіцыі. Кожнае выступленне было прасякнута шчырай любоўю да г. гомеля і роднай зямлі. Артысты апявалі прыгажосць ракі Сожа, працавітасць гараджан і непаўторную атмасферу старадаўняга горада над Сожам. Таксама са сцэны гучалі песні, прысвечаныя сімвалу 2026 года — Беларускай жанчыне. Разыначкай канцэрта стаў незвычайны вядучы: гэтую ролю даверылі штучнаму інтэлекту, які наглядна паказаў, што сучасныя тэхналогіі могуць гарманічна служыць высокаму мастацтву.

У канцэрце прыняў удзел народны ансамбль танца «Палескія зоры» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту пад кіраўніцтвам Ганны Забелы.

Поўную трансляцыю канцэрта можна паглядзець на YouTube-канале гарадскога цэнтра культуры.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter