Выязны занятак у рачным порце
- Апублікавана 27.04.2019 22:42
26 красавіка 2019 года ў межах дысцыпліны «Міжнародныя транспартныя і мытна-візавыя сістэмы» дацэнтам кафедры Пятровым-Рудакоўскім А.П. сумесна з кіраўніцтвам філіяла «Рачны порт Гомель» РТУП «Беларускае рачное параходства» быў арганізаваны выязны занятак для студэнтаў першага і другога курсаў спецыяльнасці «Мытная справа».
Студэнты пазнаёміліся з гісторыяй гомельскага рачнога порта, убачылі ягонае тэхнічнае абсталяванне, аглядзелі самаходныя і несамаходныя судны, што выкарыстоўваюцца для перавозкі грузаў. Таксама студэнты вывучылі асаблівасці арганізацыі мытнага кантролю на рачным транспарце.
Ветэран порта – на службе з 1957 года
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter