Cа святам 1 Мая!


Паважаныя выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты!

Шчыра і сардэчна віншую вас са святам Першамая!

Мiр! Праца! Май! - гэтыя традыцыйныя лозунгі заўсёды з'яўляюцца для нас сімваламі абнаўлення і светлых надзей. Трываласць нашай дзяржавы залежыць, перш за ўсё, ад нашай упартай працы. І толькі працавітасць, мэтанакіраванасць, адукаванасць і высокі прафесіяналізм дазволяць кожнаму з нас дасягнуць добрых вынікаў і дабрабыту.

Гэты Першамай асаблівы. Напярэдадні 75-годдзя з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў нельга забывацца і пра працоўны подзвіг людзей у гады Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны перыяд. І мы нізка схіляем галовы перад памяццю воінаў, якія загінулі на палях бітваў, з пачуццём глыбокай удзячнасці ушаноўваем жывых ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, з удзячнасцю ўспамінаем тых, хто наблізіў Перамогу і падняў краіну з руін. Наша агульная задача - зрабіць Рэспубліку Беларусь шчаснай і квітнеючай краінай, дзе можна годна жыць і ўпэўнена глядзець у заўтрашні дзень.

Няхай гэта свята стане яшчэ адной прыступкай у пераўтварэнні нашага жыцця да лепшага, а праца прыносіць радасць і задавальненне!

Жадаю, каб у вашых дамах заўсёды былі гармонія і ўтульнасць, мір і дабрабыт!

Рэктар універсітэта
доктар фізіка-матэматычных навук
Ю. І. КУЛАЖАНКА

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter