Са святам Вялікай Перамогі!


Паважаныя выкладчыкі, супрацоўнікі, студэнты і ветэраны Вялікай Айчыннай вайны!

Сардэчна віншую вас са святам Вялікай Перамог!

Колькі б гадоў ні прайшло, наш народ заўсёды будзе адзначаць гэтае свята як самае важнае і памятнае ў гісторыі дзяржавы.  Усё менш сярод нас ветэранаў, але ўсё больш моладзі, якая ўдзельнічае ва ўрачыстасцях.

Усё мацней кожны з нас, нашчадкаў герояў Вялікай Айчыннай вайны, адчувае асабістую датычнасьць да гэтага вялікага дню Перамогі.  Праз памяць аб загінуўшых сваяках, праз апавяданні ветэранаў пра гераічныя бітвы, праз разуменне сваёй адказнасці за лёс Радзімы.

Мы будзем заўсёды памятаць тых, хто падарыў нам свабоду і незалежнасць, зацвердзіў наша права быць гаспадарамі на роднай зямлі.

Хай над родным краем заўсёды будзе мірнае бясхмарнае неба!

Моцнага усім здароўя, радасці і дабрабыту!

 

Рэктар універсітэта
доктар фізіка-матэматычных навук
Ю. І. КУЛАЖАНКА

2

58

 

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter