Маршрут "Памяць", прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
- Апублікавана 28.06.2019 05:35
З 2002 года ўстанова адукацыі «Беларускі дзяржаўны універсітэт транспарту» шэфствуе над 11 брацкімі магіламі і помнікамі загінулым воінам у гады Вялікай Айчыннай вайны і мірным жыхарам, у тым ліку над трыма брацкімі магіламі ў Веткаўскім раёне.
27 чэрвеня 2019 года ўстановай адукацыі "Беларускі дзяржаўны універсітэт транспарту" была зладжаная акцыя "Маршрут "Памяць"", прысвечаная 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, з удзелам кіраўніцтва, супрацоўнікаў і курсантаў.
Да трох мемарыялаў ўрачыста ўскладзены вянкі і кветкі.
Ля абеліска на брацкай магіле савецкім воінам адбыўся ўрачысты мітынг з удзелам кіраўніцтва Веткаўскага райвыканкама, Шарсцінская сельскага савета, мясцовых жыхароў і прадстаўнікоў універсітэта.
Дэкан будаўнічага факультэта, за якім замацавана шэфства над абеліскам у Навасёлках, Д.І. Бачкароў распавёў пра гісторыю помніка:
«У брацкай магіле пахавана 697 воінаў, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у верасні-кастрычніку 1943 г. У 1969 г. на магіле пастаўлены абеліск».
Рэктар універсітэта Ю.І. Кулажанка павіншаваў з надыходзячым Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 75-й гадавінай вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
«Мы шануем памяць герояў, якія аддалі жыцці за нашу будучыню. Захаваць гэтую памяць - гэта наш абавязак».
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter