Віншаванне рэктара з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь


Паважаныя выкладчыкі, супрацоўнікі, студэнты і ветэраны Вялікай Айчыннай вайны!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
і 75-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

Мы адзначаем гэтае святое для ўсіх нас свята, славячы нашых герояў-вызваліцеляў, якія перасiлілi страшныя цяжкасці вайны дзеля вызвалення роднай Беларусі.

Дзякуючы самаахвярнасці, мужнасці і патрыятызму абаронцаў і вызваліцеляў Беларусі, нашых дзядоў і бацькоў, мы атрымалі права жыць пад мірным небам. Яны падарылі нам самае дарагое, што ёсць у чалавека - жыццё і свабоду.

Нізкі паклон і памяць загінулым! Гонар і слава на ўсе часы тым, хто аднаўляў родны край у пасляваенныя гады, хто сваёй нястомнай працай і упартасцю стаў прыкладам будучаму пакаленню, унёсшы вялікі ўклад у выхаванне моладзі і падрыхтоўку спецыялістаў для транспартнага і будаўнічага комплексаў Рэспублікі Беларусь.

Святы абавязак цяперашняга пакалення - абараняць памяць тых, хто выратаваў родную зямлю ў суровыя гады вайны і абараніў наша права на жыццё.

Прыміце мае шчырыя віншаванні і пажаданні моцнага здароўя, дабрабыту, аптымізму і радасці.

Рэктар універсітэта
доктар фізіка-матэматычных навук
Ю. І. КУЛАЖАНКА

dn

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter