Дзень ведаў 2019


Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню ведаў 2019, прайшло ў Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту.

8

5

Вельмі цёпла павіншаваў усіх прысутных са святам рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту, доктар фізіка-матэматычных навук, дэпутат Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў Юрый Іванавіч Кулажанка.

- У нашым універсітэце створаны ўсе неабходныя ўмовы, каб стаць высокакваліфікаваным спецыялістам. Хай час вучобы дапаможа вам рэалізаваць свае здольнасці і здабыць месца ў жыцці! - звярнуўся Юрый Іванавіч да першакурснікаў. А прафесарска-выкладчыцкаму складу ўніверсітэта пажадаў плённага навучальнага года як у працы са студэнтамі, так і ў навукова-даследчай дзейнасці.

r1

Сімвалічны Ключ ведаў з рук рэктара ўніверсітэта атрымаў студэнт першага курса электратэхнічнага факультэта Мікалай Марусенка.

19

Кіраўнік адміністрацыі Чыгуначнага раёна г. Гомеля Віталь Юр’евіч Уткін сказаў добрыя словы ў наказ тым, хто ўпершыню прыйшоў у лекцыйныя аўдыторыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту

20

На нашым свяце традыцыйна прысутнічаюць прадстаўнікі кіраўніцтва Беларускай чыгункі. З прывітальным словам звярнуўся да залы намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Пётр Васільевіч Стоцкі. Пётр Васільевіч уручыў сімвалічны прафсаюзны білет Беларускага прафсаюза работнікаў транспарту і камунікацый студэнту першага курса гуманітарна-эканамічнага факультэта Сяргею Ганчарову.

41

Першы прарэктар універсітэта кандыдат тэхнічных навук, дацэнт, дэпутат Гомельскага гарадскога савета дэпутатаў Юрый Генадзевіч Самадум уручыў сімвалічны студэнцкі білет студэнту першага курса будаўнічага факультэта Уладзіславу Мусіловічу.

54

Сімвалічны ваенны білет атрымаў курсант першага курса ваенна-транспартнага факультэта Ягор Біручынскі.

56

На свята Дня ведаў у БелДУТ заўсёды прыходзяць ганаровыя госці. Дэпутат Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў, выпускнік БелДУТа Іван Афанасьевіч Барадзінчык пажадаў паспяховай вучобы студэнтам нашага ўніверсітэта.

- Знаходзячыся ў сценах роднай альма-матэр я заўсёды ўспамінаю свае студэнцкія гады. І зноў адчуваю сябе маладым, такім, як вы, першакурснікі, перад якімі адкрыта жыццё, пуцёўку ў якую вы атрымаеце ў БелДУТе! - сказаў Іван Афанасьевіч, пажадаўшы першакурснікам поспехаў і цікавай вучобы.

44

Прарэктар па навуковай рабоце, кандыдат тэхнічных навук Аляксандр Аляксандравіч Ерафееў пажадаў першакурснікам прагі да ведаў і ўручыў сімвалічную заліковую кніжку студэнту першага курса механічнага факультэта Юрыю Карацюбе

72

Сімвалічны білет магістра атрымала магістрант Таццяна Дабравольская з рук прарэктара па вучэбнай рабоце кандыдата тэхнічных навук Мікалая Мікалаевіча Казакова.

76

Прарэктар па выхаваўчай рабоце Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Галіна Міхайлаўна Чаянкова ўручыла сімвалічную будатрадаўскую сімволіку студэнту першага курса факультэта «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва» Антону Булаўкіну.

nevz1

Стаўшы студэнтам, а тым больш універсітэта транспарту, юнак або дзяўчына прымае на сябе абавязацельствы перад сваімі таварышамі па універсітэце. Урачыстае абяцанне студэнтаў БелДУТа ад асобы ўсіх першакурснікаў даў студэнт першага курса факультэта «Кіраванне працэсамі перавозак» Уладзіслаў Комінч.

95

Студэнткі першага курса гуманітарна-эканамічнага факультэта Яна і Анастасія Каляда выступілі з адказным словам ад імя ўсіх, хто ў 2019 годзе ўвайшоў у шэрагі студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту.

nevz1
  

І, як заўсёды, выдатнымі танцавальнымі і вакальнымі нумарамі са сцэны цешылі гледачоў студэнты нашага ўніверсітэта

Народны ансамбль танца «Палескія зоры» (мастацкі кіраўнік і балетмайстар-пастаноўшчык, выпускнік нашага ўніверсітэта  – Ганна Забела) выступіў з танцавальным нумарам «Выкаблукі».

Святочны настрой стваралі: студэнтка трэцяга курса будаўнічага факультэта Лізавета Мінчанка, студэнт другога курса механічнага факультэта Станіслаў Шабоўта, студэнтка чацвёртага курса факультэта «Кіраванне працэсамі перавозак» Анастасія Грыб, студэнтка трэцяга курса факультэта «Кіраванне працэсамі перавозак» Дар’я Гелец, студэнт чацвёртага курса факультэта «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва» Арамаіс Нікагасян, а таксама студэнтка першага курса гуманітарна-эканамічнага факультэта Вікторыя Барысенка, бо ў нашым універсітэце ўжо стала добрай традыцыяй, што першага верасня на сцэне выступаюць не толькі людзі, якія прайшлі агонь, ваду і сесію, але і хлопцы ды дзяўчаты, якія толькі што сталі студэнтамі.

nevz1
nevz1
nevz1

Удачы, поспехаў у вучобе і працы,
радасці творчага пошуку, натхнення і добрых сяброў вам,
студэнты і курсанты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту!

nevz1

120

94

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter