З Днём нараджэння, Гомель!


Гораду Гомелю споўнілася 877 гадоў. Гамяльчане і госці, якія прыехалі з розных гарадоў, у тым ліку з дванаццаці гарадоў-пабрацімаў, павіншавалі горад, адзначаючы яго поспехі і жадаючы росквіту і росту ў далейшым.

11

238

11

132

492

Як сказаў у сваім віншаванні гамяльчанам старшыня Гомельскага аблвыканкама Салавей Генадзь Міхайлавіч:

- Мы ганарымся шматвекавой гісторыей свайго роднага горада. І нам ёсць, чым ганарыцца. І ёсць, куды рухацца.

І гамяльчанам сапраўды ёсць, чым ганарыцца, і ёсць, куды рухацца далей.

З гэтымі словамі Генадзь Міхайлавіч уручыў старшыні Гомельскага гарвыканкама Пятру Аляксеевічу Кірычэнку грашовы сертыфікат на заканчэнне будаўніцтва паліклінікі ў 17-м мікрараёне і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў аховы здароўя Гомеля.

258

Музычна-тэатралізаваным канцэртам на набярэжнай ракі Сож пачаўся гэты яркі святочны дзень. І, вядома, студэнты БелДУТа ўзялі самы актыўны ўдзел у незвычайна прыгожых сцэнічных пастаноўках (160 студэнтаў нашага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам кіраўніка ансамблю народнага танца «Палескія світанні» Ганны Забела).

482

11

Нашы студэнты-валанцёры, як і кожны раз, калі патрэбна дапамога роднаму гораду, - у ліку самых актыўных памочнікаў у арганізацыі святочных мерапрыемстваў.

238

11

238

238

11

Са святам, любімы горад!

1

11
444

 

 59

 

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter