Адкрыццё Тыдня беларускай мовы
- Апублікавана 24.09.2019 11:21
- Праглядаў: 981
Адбылося ўрачыстае адкрыццё Тыдня беларускай мовы, прысвечанага Дню беларускага пісьменства.
Студэнты гр. ГБ-21 расказалі пра сваю малую радзіму г. Віцебск, аграгарадок Хоцімск, г. Магілёў, а таксама падрыхтавалі паведамленні пра малую радзіму вядомых беларускіх пісьменнікаў М.Лынькова, А.Куляшова, Л.Дайнекі, Р.Барадуліна, А.Дударава, П.Броўкі, П.Глебкі, юбілейныя даты якіх адзначаюцца ў гэтым годзе.
На працягу тыдня плануюцца мерапрыемствы: выстава плакатаў, конкурс сачыненняў – эсэ, прагляд і абмеркаванне фільмаў, прысвечаных Году малой радзімы, наведванне выстаў кніг, прысвечаных юбілейным датам беларускіх пісьменнікаў.