У рамках ваенна-патрыятычнага выхавання


26 верасня 2019 года ў жыцці навучэнцаў ваенна-патрыятычных класаў установы адукацыі «Сярэдняя агульнаадукацыйная школа №3 г.Гомеля ім. Д. М. Пенязькова» адбылася падзея, якой былі ўганараваныя некалькі хлопцаў, – яны прынеслі ўрачыстае абяцанне вернасці Радзіме і прынялі пасвячэнне ў кадэты.

Урачыстая цырымонія прысвячэння традыцыйна прайшла на базе навучальнай установы.

Ганаровымі гасцямі на гэтым мерапрыемстве былі прадстаўнікі сілавых структур, духавенства і грамадскіх арганізацый. Сярод іх выпускнік ваенна – патрыятычнага класа школы 2006 года-выкладчык кафедры агульнавайсковай падрыхтоўкі ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту» маёр Вінічэнка Яўген Віктаравіч. Яму выпаў гонар уручаць пасведчанні вучняў ваенна-патрыятычнага класа.

У прывітальным слове Яўген Віктаравіч павіншаваў хлопцаў са знамянальнай падзеяй у іх жыцці, а ўсіх хлопцаў-кадэтаў і выкладчыцкі склад – з новым папаўненнем грамадзян-патрыётаў. Ён успомніў сябе, як  гэтак жа стаяў у страі пятнаццаць гадоў таму, калі сам прымаў клятву і быў прыняты ў дружны калектыў ваенна-патрыятычнага класа:

- Тады трохі разгублены я стаяў і хваляваўся, новы калектыў і выкладчыкі, неабходна праяўляць сябе, каб паказаць, што годны насіць ваенную форму. Але доўга чакаць не прыйшлося, дружны калектыў хлопцаў і выкладчыкаў цёпла прыняў мяне і ўсіх хлопцаў, якія прыйшлі ў 10 ваенна-патрыятычны клас школы. Гэтая сістэма закладзена тут даўно. Калі ты ў гэтым класе, значыць, у вялікай і сяброўскай сям'і.

Гэтак жа Яўген Віктаравіч успомніў, што, як і сёння хлопцы, хадзіў у складзе сцяганоснай групы і тая страявая вывучка і выпраўка дапамагла ў далейшым падчас вучобы ў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь і паспрыяла таму, што першым месцам службы ў яго стала рота ганаровай варты ваеннай камендатуры Ўзброеных Сіл.

У канцы ўрачыстага мерапрыемства хлопцы прадэманстравалі сваю страявую вывучку, прайшоўшы ўрачыстым маршам, выканаўшы страявую песню на пляцы школы.

Начальнік кафедры агульнавайсковай падрыхтоўкі
Падпалкоўнік Мікалай Юрасюк

3
2
5
4
7
8
9
11
12
14
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter