Тыдзень спорту і здароўя
- Апублікавана 30.09.2019 15:28
23-28 верасня 2019 года ў БелДУТ прайшоў Тыдзень спорту і здароўя. У рамках Тыдня прайшлі матчавыя сустрэчы каманд па гульнявых відах спорту сярод юнакоў і дзяўчат: па баскетболе, валейболе, міні-футболе.
Былі арганізаваны майстар-класы па гіравым спорце, кулявой стральбе, настольным тэнісе, армрэстлінгу, вольнай і грэка-рымскай барацьбе.
Прайшла сустрэча студэнтаў з членамі зборных каманд універсітэта, лепшымі спартсменам і спартсменкай 2018-2019 навучальнага года, валанцёрамі II Еўрапейскіх гульняў.