Твая прафесія-твой выбар!


1 кастрычніка 2019 года прадстаўнікі нашага ўніверсітэта наведалі дзяржаўную ўстанову адукацыі «Гомельскі гарадскі міжшкольны цэнтр № 2 дапрызыўнай падрыхтоўкі», дзе сустрэліся з навучэнцамі 11-х класаў.

 IMG 0733

Выкладчык кафедры «Ваенна-спецыяльная падрыхтоўка», капітан Шыпілеў Аляксандр Сяргеевіч распавёў пра асаблівасці паступлення і праходжання службы на ваенна-транспартным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту.

IMG 0727

Ён адзначыў, што ў перыяд вучобы курсанты ВТФ атрымліваюць:

  1. грашовае забеспячэнне ў памеры каля 350 рублёў;
  2. бясплатнае пражыванне ў інтэрнаце ўніверсітэта;
  3. поўнае забеспячэнне абмундзіраваннем;
  4. 3-х разавае штодзённае харчаванне.

Затым вядучы спецыяліст па прафарыентацыйнай рабоце Яфрэмаў Яраслаў Вадзімавіч азнаёміў іх з сістэмай правядзення цэнтралізаванага тэставання, спецыяльнасцямі ўніверсітэта, магчымасцю навучання на падрыхтоўчых курсах у нашым універсітэце.

IMG 0729

 IMG 0746

Спецыяліст па прафарыентацыйнай рабоце Шыдлоўская Алена Ігараўна акцэнтавала ўвагу будучых абітурыентаў на магчымасці праходжання ваенна-спецыяльнай падрыхтоўкі студэнтамі грамадзянскіх спецыяльнасцяў, з магчымасцю атрымання звання афіцэра запасу Ўзброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. 

 IMG 0752

IMG 0739

Выказваем падзяку адміністрацыі ўстановы адукацыі «Гомельскі гарадскі міжшкольны цэнтр № 2 дапрызыўнай падрыхтоўкі» за арганізаванае мерапрыемства і спадзяемся на доўгатэрміновае плённае супрацоўніцтва.

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter