Дапаможам бяздомным жывёлам!
- Апублікавана 03.10.2019 14:11
- Праглядаў: 977
У бяздомных жывёл незайздросны лёс і жывуць яны нядоўга. Вядома, чуллівыя людзі іх падкормліваюць, але ўсё ж не месца жывёлам на вуліцы. У кожнага павінен быць дом. Добра, што ў Гомелі ёсць грамадскія арганізацыі, у тым ліку «Дабрыня», што складаюцца з валанцёраў, якія дапамагаюць гэтым жывёлам.
Валанцёры робяць, што могуць і вельмі хочуць пабудаваць прытулак для бяздомных жывёлаў. Зараз «Дабрыня» арандуе пустку. Валанцёры сваімі сіламі пазбівалі часовыя будкі і адмежавалі тэрыторыю. Там жывуць падабраныя імі на вуліцах жывёлы, але перазімаваць у гэтакіх умовах нерэальна. Каб пабудаваць нешта прыдатнае для зімоўкі валанцёрам патрэбна дапамога гараджан, таму яны ладзяць суботнікі. На іх заклік адгукнуліся неабыякавыя людзі. Студэнты БелДУТа таксама не засталіся ў баку.
Ну, і пагутарыць з гадаванцамі
Спадзяюся, памагатых будзе з кожным разам усё больш. Не дадзім сабачкам загінуць.
Дацэнт кафедры «Экалогія і ЭТ» Дзецук В. С.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter