Пачынаем сезон міжнародных студэнцкіх алімпіяд па праграмаванні з дыпломаў!
- Апублікавана 07.10.2019 12:17
21 верасня 2019 года адбыўся кваліфікацыйны этап чвэрць фіналу міжнароднай студэнцкай алімпіяды па праграмаванні ICPC-чэмпіянату Беларусі і Балтыі. У спаборніцтве ўзялі ўдзел каманды студэнтаў/магістрантаў/аспірантаў з універсітэтаў Беларусі, Літвы, Латвіі.
Спаборніцтвы працягваліся 5 гадзін. Тэксты умоваў былі прапанаваныя на рускай і англійскай мовах. Камандам з трох удзельнікаў можна было выкарыстоўваць толькі адзін камп’ютар для работы.
Наш універсітэт прадстаўляла каманда ў складзе: Дарашэнка Сяргей Ігаравіч (Э-33), Верас Аляксандр Андрэевіч (Э-33), Залесоўскі Уладзіслаў Андрэевіч (Э-33).
За паспяховае рашэнне задач каманда атрымала дыплом трэцяй ступені.
Дзякуючы гэтаму ўдаламу выступленню наш універсітэт атрымаў права выставіць на наступны этап спаборніцтваў яшчэ адну дадатковую каманду!
Дацэнт кафедры
«Інфармацыйна-кіруючыя сістэмы і тэхналогіі»
А. Л. Міняйлава
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter