Павышэнне надзейнасці і падаўжэнне жыццёвага цыклу верхняй будовы шляху
- Апублікавана 04.10.2019 15:09
У Інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіраўнікоў і спецыялістаў транспартнага комплексу Рэспублікі Беларусь установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту» з 30 верасня па 04 кастрычніка 2019 года пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры «Праектаванне, будаўніцтва і эксплуатацыя транспартных аб’ектаў» Даўноравіча Леаніда Вітольдавіча прайшлі курсы павышэння кваліфікацыі для начальнікаў участкаў дыстанцый шляху Беларускай чыгункі на тэму «Павышэнне надзейнасці і падаўжэнне жыццёвага цыклу верхняй будовы шляху».
На працягу тыдня былі разгледжаны пытанні, якія тычацца перспектыў развіцця верхняй будовы шляху, напрамкаў павышэння надзейнасці і падаўжэння тэрміну службы верхняй будовы шляху, бяспекі руху цягнікоў у шляхавай гаспадарцы і інш.
Па выніках навучання 24 слухачы атрымалі пасведчанні аб павышэнні кваліфікацыі.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter