ЧЫСТАЙ РАЦЭ-ЧЫСТЫ БЕРАГ
- Апублікавана 08.10.2019 10:30
- Праглядаў: 912
5 кастрычніка 2019 года адбылася рэспубліканская экалагічная акцыя «Мы клапоцімся» пад дэвізам «Захаваем планету зялёнай».
У акцыі прыняў удзел атрад «Экасфера», сфармаваны са студэнтаў будаўнічага факультэта БелДУТа. Камандзір атрада – студэнт 5 курса гр. СВ-51 Раман Нозік. Кіраўнікі – дацэнты кафедры «Экалогія і энергаэфектыўнасць у тэхнасферы» Вастрова Р. М. і Калдаева С. М. Месцам правядзення мерапрыемства стала тэрыторыя левабярэжжа ракі Сож у межах гарадской рысы.
Загадчык кафедры ЭЭТ Пяхота А. М. далучыўся да ўдзелу ў акцыі і ўзначаліў працу атрада.
Збор быў прызначаны ля пешаходнага маста праз Сож.
Запланаваны ўчастак работ – зона ад берагавой лініі Сожа да Вяслярнага канала. Старт – 9.00.
Доўга шукаць не прыйшлося. Вось так выглядала зялёная зона нашага горада, адна з нямногіх дасяжных пешшу зон адпачынку гараджан.
Мерапрыемства доўжылася да 13.00. Па факце – да запаўнення нарыхтаваных пакетаў. Далей збіраць было няма куды.
Так выглядалі вынікі нашай працы.
Вынікі ўзважылі і запратакалавалі.
«Здабычу» склалі ў двух кропках – на беразе Сожа і на беразе канала (адзначаны на карце трохкутнікамі).
Мы спадзяемся, што мы працавалі нездарма, і месцы збору смецця не ператворацца ў стыхійныя звалкі.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter