Прафарыентацыйнае мерапрыемства ў 19 школе г. Гомеля
- Апублікавана 08.10.2019 08:58
2 кастрычніка 2019 года на базе ўстановы адукацыі «Сярэдняя школа № 19 г. Гомеля» адбылося прафарыентацыйнае мерапрыемства «Абітурыент 2020» для навучэнцаў выпускных класаў.
Перад вучнямі школы выступіў вядучы спецыяліст па прафарыентацыйнай рабоце Яфрэмаў Яраслаў Вадзімавіч з прэзентацыяй на тэму «Асаблівасці паступлення на дзённую форму навучання ва УА БелДУТ».
Ён азнаёміў будучых абітурыентаў з факультэтамі нашага ўніверсітэта, а таксама са спецыяльнасцямі, па якіх вядзецца падрыхтоўка на першай ступені вышэйшай адукацыі.
Навучэнцы задавалі пытанні, якія датычацца тэрмінаў правядзення ўступнай кампаніі, пераліку дакументаў, якія неабходна падаваць у прыёмную камісію.
Найбольшую цікавасць школьнікаў выклікалі спецыяльнасці «Аўтаматыка, тэлемеханіка і сувязь на чыгуначным транспарце», «Мытная справа» и «Архітэктура».
Будучых выпускнікоў сваёй роднай школы вітала спецыяліст па прафарыентацыйнай працы Шыдлоўская Алена Ігараўна.
Пра тое, як пачаўся шлях архітэктара са школьнай лавы, пра тое, як вучаніца мастацкага класа вырашыла паступаць у БелДУТ на спецыяльнасць «Архітэктура», Алена Ігараўна падзялілася ўспамінамі з выпускнікамі:
- Выбар прафесіі стаўся не выпадковым. З дзяцінства я малявала і хацела быць архітэктарам, вучыцца ў БелДУТ. Даведаўшыся пра падрыхтоўчыя курсы да паступлення ў любімы ўніверсітэт, зразумела, што гэта першы крок да студэнцтва. 11 клас – вельмі адказны час, бо менавіта ад таго, як я падрыхтуюся, будзе залежаць мая будучыня. Дзякуючы маім школьным настаўнікам і выкладчыкам на курсах я падцягнула прадметы ўступных выпрабаванняў і паступіла! Вучыцца было цікава, у нашым універсітэце ёсць магчымасць рэалізаваць свае таленты творчаму чалавеку. Пасля заканчэння ўніверсітэта я засвоіла другую ступень вышэйшай адукацыі – магістратуру, а зараз навучаюся ў аспірантуры па спецыяльнасці «Архітэктура».
У канцы мерапрыемства Яраслаў Вадзімавіч пажадаў дзецям поспехаў у вучобе і паспяховага паступлення летам 2020 года ў выбраныя вышэйшыя навучальныя ўстановы, каб стаць кваліфікаванымі спецыялістамі ў розных прафесійных галінах.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter