Лепшыя на міжнародным навукова-адукацыйным праекце SmartSkills
- Апублікавана 08.10.2019 13:07
- Праглядаў: 959
Навуковая праца прыносяць станоўчыя вынікі!
Так 4-5 кастрычніка 2019 года ў перыяд святкавання Дня настаўніка прайшла Усерасійская студэнцкая канферэнцыя «Smart Student Science-2019».
У працэсе працы канферэнцыя з Усерасійскага перарасла ў міжнародны фармат, пры гэтым са 110 пададзеных заявак да ўдзелу ў канферэнцыі былі дапушчаныя толькі 50, а гэта больш за 100 студэнтаў і педагогаў з Расіі, Беларусі, Казахстана, Таджыкістана і Узбекістана.
Наш універсітэт прадставілі студэнты 3 курса (Мароз В., Глот А., Андык А., Брыкет Д.) і 2 курса (Жырыкава І., Міхмель М.) спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт» пад кіраўніцтвам навуковага кіраўніка старшага выкладчыка Байкачовай А. У.
Па выніках працы арганізацыйнага камітэту канферэнцыі, былі вызначаны адукацыйныя арганізацыі, якія сталі лідэрамі як па якасці пададзеных артыкулаў, так і па актыўнасці ўдзелу.
Дыпломамі пераможцаў адзначаны:
1 месца: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту, Палескі дзяржаўны універсітэт;
2 месца: ЧО УВА «Санкт-Пецярбургскі універсітэт тэхналогій кіравання і эканомікі»;
3 месца: Кызылординский дзяржаўны універсітэт ім. Коркыт Ата.
Кіраўнік праекта інстытута сучаснай адукацыі SmartSkills, Яўген Віктаравіч Палонскі, адзначыў прафесійную падрыхтоўку студэнтаў, актуальнасць і арыгінальнасць выкладання артыкулаў.
На электронны адрас універсітэта былі высланы падзячны ліст, а таксама дыплом 1 ступені ўстановы-пераможцы. Арганізацыйны камітэт канферэнцыі падзякаваў усім за ўдзел і выказаў надзею на доўгае супрацоўніцтва!
Па выніках працы Міжнароднай студэнцкай канферэнцыі SmartSkills навуковаму кіраўніку Байкочавай А. В. паступіла прапанова аб уступленні ў склад навукова-метадычнага савета праекта SmartSkills.
Віншуем нашых студэнтаў і іхняга навуковага кіраўніка з такой падзеяй!
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter