БелДУТ на II форуме беларускай моладзі «Наша справа»


5 кастрычніка 2019 года на пляцоўцы стартап-хаба Імагуру ў Мінску адбыўся II Форум беларускай моладзі «Наша справа», дзе, прайшоўшы адбор і сумоўе, узялі ўдзел студэнты 1 курса будаўнічага факультэта і студэнты 4 курса гуманітарна-эканамічнага факультэта.

Праграма мерапрыемства была вельмі насычаная, юнакі і дзяўчты змаглі сустрэцца з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў, задаць ім пытанні, якія іх цікавяць, і атрымаць адказы аб тым, хто такія інфлюэнсеры і як імі стаць, як прайсці шлях ад актыўнай жыццёвай пазіцыі да заснавання ўласнага бізнесу, пагаварыць з заснавальнікамі кампаній Symbal.by і Dzigital і паспрабаваць свае сілы ў арганізацыі ўласнай справы. Падчас кава-паўзаў і PizzaParty юнакі і дзяўчты маглі пазнаёміцца бліжэй і падзяліцца сваімі ўражаннямі аб мерапрыемстве.

1

2

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter