Абарона дыпломных работ па спецыяльнасці перападрыхтоўкі «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва»
- Апублікавана 11.10.2019 11:09
9 і 10 кастрычніка 2019 года ў інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіраўнікоў і спецыялістаў транспартнага комплексу Рэспублікі Беларусь установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту» адбылася абарона дыпломных работ па спецыяльнасці перападрыхтоўкі 1-70 02 71 «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва».
У працы ДЭК у якасці старшыні ўзяў удзел намеснік начальніка інспекцыі Дэпартамента кантролю і нагляду за будаўніцтвам па Гомельскай вобласці Вайтовіч Яўген Міхайлавіч.
17 слухачоў атрымалі дыпломы аб перападрыхтоўцы на ўзроўні вышэйшай адукацыі з прысваеннем кваліфікацыі «інжынер-будаўнік».
Члены камісіі павіншавалі маладых спецыялістаў і пажадалі ўвасобіць атрыманыя ва ўніверсітэце тэарэтычныя веды ў сваёй практычнай дзейнасці.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter