СТУДЭНТ ГОДА 2019. УНІВЕРСІТЭЦКІ ЭТАП
- Апублікавана 12.10.2019 02:49
- Праглядаў: 933
10 кастрычніка 2019 года адбыўся этап рэспубліканскага конкурсу «Студэнт года 2019».
Змагацца за гэтае ганаровае званне на сцэну актавай залы выйшлі лепшыя прадстаўнікі шасці факультэтаў.
Гэта: Верас Аляксандр (М-31), Воінава Юлія (ГТ-31), Пішчык Уладзіслаў (УД-31), Кандрацьева Кацярына (ПА-52), Якаўлева Кацярына (МВ-51), Скорыкаў Іван (ВТ - 21).
Яны – выдатнікі вучобы, актыўныя ўдзельнікі грамадскага жыцця, якія дасягнулі пэўных поспехаў у навукова-даследчай дзейнасці. Зрэшты, больш падрабязна пра сябе кожны з іх распавядаў у першым этапе конкурсу «Візітная картка».
Кандрацьева Кацярына – малюе заўсёды і ўсюды, таленавітая, займаецца спортам, удзельнічае ў грамадскім жыцці універсітэта.
Воінава Юлія - захапляецца танцамі, маляваннем, ездзіла па замкавых балях Беларусі, удзельнічала ў навагодняй казцы «Шчаўкунчык» у рамках дабрачыннай акцыі «Цуды на Каляды» , таксама ўдзельнічала ў «Першакурсніку» і «За выдатных дам».
Пішчык Уладзіслаў – грае на фартэпіяна, гітары. Удзельнічае ў «Што? Дзе? Калі?». З’яўляецца членам студэнцкай Рады БелДУТ, таксама ўдзельнічаў у «Першакурсніку».
Якаўлева Анастасія – майстар спорту па гімнастыцы, З’яўляецца членам каманды БелДУТ па аэробіцы, таксама ўдзельнічала ў «Першакурсніку», «За выдатных дам». Была культоргам факультэта.
Верас Аляксандр – грае на гітары, захапляецца праграмаваннем. З’яўляецца членам зборнай па валейболе, а таксама камандзір па валейболе свайго факультэта.
Скорык Іван – займаецца вольнай барацьбой. Удзельнічаў у пераможных «Першакурсніку» і «Зімовай вясёлцы». «Ваенны, вельмі добры» – кажа пра сябе Іван.
Таленавітыя хлопцы и дзяўчаты паказалі сябе ў пяці конкурсах:
- Конкурс відэа «Я студэнт!».
- Студэнцкая прэзентацыя ўдзельніка.
- Конкурс прамоўніцкага майстэрства «# Упрафесіі».
- Інтэлектуальны конкурс.
- Творчы конкурс.
У намінацыі Лепшы відэаролік перамагла Юлія Воінава. Вельмі светлы і прыязны чалавек – Юля. Такое добрае ўражанне зрабіў ролік дзяўчыны на залу.
У творчым нумары Якаўлева Анастасія паказала ўсім сваё майстэрства ў гімнастыцы. Складаныя падтрымкі і эцюды выклікалі захапленне гледачоў.
У інтэлектуальным конкурсе хлопцы і дзяўчаты прадэманстравалі веды аб Вялікай Айчыннай вайне.
Перад журы, у склад якога ў гэтым годзе ўвайшлі: прарэктар па вучэбнай рабоце Казакоў Мікалай Мікалаевіч, прарэктар па выхаваўчай працы Чаянкова Галіна Міхайлаўна, педагог-псіхолаг Ярашэвіч Ганна Сяргееўна, спецыяліст па прафарыентацыйнай рабоце Шыдлоўская Алена Ігараўна, 2-гі Сакратар гомельскага гарадскога камітэта «БРСМ» Мілаванава Валерыя Аляксандраўна, стаяла цяжкая задача.
Але конкурс ёсць конкурс.
Перамогу ў вузаўскім этапе конкурсу «Студэнт года 2019» атрымаў студэнт факультэта КПП Уладзіслаў Пішчык.
Настрой у гэты вечар быў на вышыні ва ўсіх!
Пасля заканчэння спонсар мерапрыемства ТАА «Белпрадукт» пачаставаў усіх гасцей і ўдзельнікаў найсмачнымі чыпсамі. Яшчэ адным спонсарам з’явілася першасная арганізацыя ГА «БРСМ» БелДУТ.
Будет добавлено видео
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter