Першы кантэйнер для збору вечак


У БелДУТ адкрыўся першы кантэйнер для збору вечак у рамках праекта «Новае жыццё ў абмен на вечкі».

У буфеце і на кухнях (3 і 7 паверх) інтэрната № 4 БелДУТ былі ўсталяваны кантэйнеры для збору вечкаў. Гэта не толькі экалагічны, але і дабрачынны праект, таму што сродкі, атрыманыя ад здачы пластыка ў перапрацоўку, ідуць на дапамогу хворым дзецям і дарослым.

kr1
08

kr3

Найбольшай коштоўнасцю валодаюць вечкі з маркіроўкай «4»  і «5», але часцей за ўсё трапляюцца з маркіроўкай  «2».

Нагадваем, што вечкі абавязкова павінны быць чыстымі, пажадана без унутраных ўкладышаў і акцызнай налепкі – менавіта іх можна здаць на перапрацоўку даражэй за ўсё.

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter