Спаборніцтвы па турызме і спартыўным арыентаванні
- Апублікавана 18.10.2019 11:29
15 кастрычніка 2019 года ў Зарэчнай зоне г. Гомеля ў рамках 67-й спартакіяды студэнтаў БелДУТ прайшлі спаборніцтвы па турызме і спартыўным арыентаванні.
У гэткае сонечнае надвор’е студэнты і выкладчыкі з задавальненнем прайшлі па маршруце. Бо вучоба ў БелДУТ – гэта не толькі лекцыі і лабараторныя, але і здаровы лад жыцця і камандны дух! Ды і на спаборніцтвах ёсць месца не толькі здаровай канкурэнцыі, але і сяброўскай падтрымцы і заразлівым эмоцыям.
Призерамі спаборніцтваў сталі:
3 месца – гуманітарна-эканамічны факультэт.
2 месца – механічны факультэт.
1 месца – факультэт «Кіраванне працэсамі перавозак».
Віншуем пераможцаў і прызёраў!
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter