Адкрыць Германію. БелДУТ на краіназнаўчым семінары DAAD


З 13 па 15 кастрычніка 2019 года ў рамках Тыдня Германіі 2019, які арганізуецца Пасольствам ФРГ у Мінску, адбыўся краіназнаўчы СЕМІНАР Германскай службы акадэмічных абменаў (DAAD) «Deutschland entdecken» («Адкрыць Германію»), які ў 12-ы раз сабраў 70 студэнтаў з усёй Беларусі, якія вывучаюць нямецкую мову.

Студэнты БелДУТ ўжо трэці год запар удзельнічаюць у гэтым мерапрыемстве.

Адбор удзельнікаў ажыццяўляецца на конкурснай аснове, па выніках якога ў гэтым годзе магчымасць узяць удзел у семінары ад нашага ўніверсітэта была прадастаўлена студэнтцы 3-га курса спецыяльнасці «Мытная справа» Захожай Анастасіі.

2

5

На тры дні ўдзельнікі мерапрыемства пагрузіліся ў атмасферу нямецкай культуры, дзе бліжэй пазнаёміліся з сістэмай адукацыі ў нямецкамоўных краінах, а таксама даведаліся пра асаблівасці ўдзелу ў стыпендыяльных праграмах DAAD для студэнтаў і выпускнікоў беларускіх ВНУ. Удзельнікам семінара таксама была прадастаўлена магчымасць узяць удзел у інтэрактыўных воркшопах, заслухаць тэматычныя даклады аб сучасных тэндэнцыях грамадскага, культурнага і эканамічнага жыцця Германіі, падрыхтаваных лектарамі DAAD, задаць ім пытанні, якія цікавяць.   

3

4

Асаблівым госцем мерапрыемства традыцыйна стаў Нямецкі рок-гурт «Solche» з г. Хемніц, салісты якой актыўна ўзаемадзейнічалі з хлопцамі ды дзяўчатами на працягу ўсёй праграмы і падаравалі добры настрой не толькі сваімі музычнымі выступамі, але і майстар-класамі па напісанні тэкстаў песень і іх сумеснаму выкананню.

1

Па заканчэнні семінара ўдзельнікам, што актыўна бралі ўдзел ва ўсіх пунктах праграмы, былі ўручаныя сертыфікаты.

6

 

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter