Тыдзень псіхалогіі ў БелДУТ
- Апублікавана 18.10.2019 17:40
З 14 па 18 кастрычніка 2019 года ў БелДУТ прайшоў Тыдзень псіхалогіі.
У межах тыдня студэнты, супрацоўнікі і госці БелДУТ маглі:
- прайсці псіхалагічную экспрэс-дыягностыку,
- адказаць на пытанне «Хто такі псіхолаг?»,
- выказаць свае пачуцці на «Палатне свабоды»,
- напісаць самому сабе ліст у будучыню.
Вельмі парадавала, што знайшлося шмат людзей, якія цікавяцца псіхалогіяй і самапазнаннем. Бо псіхалагічныя веды – гэта як табліца памнажэння і алфавіт: яны патрэбныя кожнаму.
Кожны з нас адчувае эмоцыі (як прыемныя, так і не вельмі), мае зносіны з рознымі людзьмі (прыемнымі і не вельмі), прымае складаныя рашэнні (вы ж зразумелі якія?))).
Веды пра асаблівасці псіхікі, з’яўлення эмоцый, праходжання канфліктаў, стадыі адносін дапамагаюць нам адчуваць сябе камфортней і лягчэй адаптавацца да таго, што адбываецца ў нашым жыцці.
Таму менавіта псіхалагічная асвета і папулярызацыя псіхалагічных ведаў былі мэтай тыдня псіхалогіі. Камусці ўдзел у акцыі проста ўзняў настрой, камусці дапамагло задумацца над тым, што адбываецца ў жыцці, а кагосці навяло на думку аб тым, што можна запісацца на кансультацыю да псіхолага
Нагадваем, што кансультацыі канфідэнцыйныя і бясплатныя. Звярнуцца да псіхолага могуць студэнты (у тым ліку і завочнікі) і іх бацькі, супрацоўнікі БелДУТ і выпускнікі.