Дзень адчыненых дзвярэй ваенна-транспартнага факультэта «Ёсць такая прафесія – Радзіму абараняць!»
- Апублікавана 19.10.2019 14:54
19 кастрычніка 2019 года прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй ваенна-транспартнага факультэта «Ёсць такая прафесія – Радзіму абараняць!».
Гасцінныя дзверы нашага ўніверсітэта адкрыліся для абітурыентаў, якія жадаюць звязаць сваю будучыню са службай ва Ўзброеных Сілах Рэспублікі Беларусь.
У фае ўніверсітэта для абітурыентаў была арганізавана выстава стралковай зброі і спецыяльнага рыштунку.
З інфармацыяй пра асаблівасці праходжання службы курсантаў на на ваенна-транспартным факультэце выступіў начальнік факультэта кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт, палкоўнік Паддубны Аляксей Аляксеевіч.
Выкладчыкі факультэта азнаёмілі абітурыентаў з напрамкамі спецыяльнасці «Кіраванне падраздзяленнями транспартных войскаў».
На сустрэчы прысутнічалі навучэнцы школ, каледжаў, ліцэяў, кадэцкіх вучэльняў, а таксама педагогі і бацькі будучых абітурыентаў.
Намеснік начальніка факультэта па ідэалагічнай рабоце падпалкоўнік Маруняк Ігар Георгіевіч распавёў прысутным аб асаблівасцях парадку прыёму на ваенна-транспартны факультэт.
Прысутныя актыўна цікавіліся асаблівасцямі правядзення прафесійнага адбору будучых курсантаў.
У гэты дзень да нас у госці прыйшлі навучэнцы школ горада Гомеля, якія актыўна цікавіліся таксама і грамадзянскімі спецыяльнасцямі нашага ўніверсітэта.
Спецыялісты па прафарыентацыйнай працы падрыхтоўчых курсаў Яфрэмаў Яраслаў Вадзімавіч і Шыдлоўская Алена Ігараўна пазнаёмілі будучых абітурыентаў з матэрыяльна-тэхнічнай базай БелДУТ, з асаблівасцямі падрыхтоўкі да рэпетыцыйнага і цэнтралізаванага тэставання.
Хлопцы і дзяўчаты з задавальненнем узялі ўдзел у займальных віктарынах: «Што ты ведаеш пра ВНУ», «Прафайлинг».
Пасля заканчэння мерапрыемства прысутныя падзякавалі арганізатарам за праведзенае мерапрыемства.
Фота: Белаус А. А., Шыдлоўская А. І.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter