Удзел студэнтаў БелДУТ у Рэспубліканскай акцыі «Чысты лес»
- Апублікавана 19.10.2019 17:59
- Праглядаў: 884
У рамках правядзення 2019 года пад знакам Года малой радзімы, у мэтах навядзення парадку ў лясным фондзе і выхавання ў навучэнцаў беражлівых адносін да аднаго з найважнейшых прыродных рэсурсаў краіны – лесу.
па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь адбылася рэспубліканская добраахвотная акцыя «Чысты лес», якая аб’яднала вялізную колькасць валанцёраў з усёй краіны.
Студэнты будаўнічага факультэта пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры «Экалогія і энергаэфектыўнасць у тэхнасферы» Гарэлай Алесі Мікалаеўны таксама ўзялі актыўны ўдзел у мерапрыемстве. З прычыны высокай актыўнасці студэнтаў было вырашана правесці акцыю ў 2 этапы –18 і 19 кастрычніка 2019 года.
Першымі ў акцыі ўзялі ўдзел студэнты 5 курса, стаўшы годным прыкладам для малодшых курсаў.
Ва ўсіх рэгіёнах Беларусі вызначаны аб’екты, на якіх працавалі ўдзельнікі акцыі – гэта месцы паблізу населеных пунктаў, садаводчых таварыстваў, месцаў масавага адпачынку, дзе праблема несанкцыянаванага выкіду смецця асабліва актуальная.
На працягу двух дзён валанцёры БелДУТ дапамагалі работнікам дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Каранёўская эксперыментальная лясная база Інстытута лесу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» акультурваць месцы масавага адпачынку.
На адным з прамежкавых участкаў выгрузкі сабранага смецця ў самазвал лясгаса нашы валанцёры перасекліся з групай студэнтаў з ГДУ ім. Ф. Скарыны, якія пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры лесагаспадарчых дысцыплін Катковой А. М., таксама бралі ўдзел у акцыі «Чысты лес». Пажадаўшы адзін аднаму ўдачы, групы разышліся па адведзеных ім участках.
Не абышлося і без жартаў, але таксама на экалагічную тэматыку.
Шмат хто са студэнтаў задаваўся пытаннем: «Няўжо такія горы смецця, што не раскладаецца ў натуральных прыродных умовах гадамі, а то і стагоддзямі, маглі пакінуць такія ж, як і яны, людзі?!... Бо лес-гэта лёгкія нашай планеты! Нашай Зямлі!»
Стомленыя, але задаволеныя праведзенай працай, з разуменнем важнасці выкананай місіі, студэнты вярталіся дадому.
Па выніках праведзенай работы засталося толькі дадаць, што сіламі студэнтаў будаўнічага факультэта ачышчана каля 7 гектараў лесу і сабрана больш за 6 м3 рознага смецця.
Праведзеная акцыя паслужыла павышэнню агульнага культурнага ўзроўню студэнтаў, выхаванню ў іх беражлівых адносін да навакольнага асяроддзя і аб’ектаў лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
Фота: Белавус А. А., Гарэлая А. М.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter