Удзел БелДУТ у міжнародным форуме «Бізнес Дні ў Гомелі»
- Апублікавана 22.10.2019 11:53
18 кастрычніка 2019 года ў Гомелі праходзіў міжнародны форум «Бізнес Дні ў Гомелі», у якім узялі ўдзел прадстаўнікі 18 краін.
На форуме абмяркоўваліся сучасныя тэхналогіі ў розных галінах прамысловасці для павышэння канкурэнтаздольнасці рэгіёну, пытанні міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, паспяховыя практыкі вядзення бізнесу, а таксама прыклады выкарыстання выгаднага геаграфічнага становішча для павелічэння аб’ёмаў экспарту і знешняга гандлю і выкарыстання інавацыйных тэхналогій у лагістыцы.
Па запрашэнні Гомельскага аддзялення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты ў працы форуму ў якасці дакладчыка і мадэратара сесіі № 3 «Развіццё міжнароднай лагістыкі і кіравання ланцужкамі продажаў: прагноз, новыя тэхналогіі і эфектыўныя рашэнні» узяла ўдзел дацэнт кафедры «Кіраванне грузавой і камерцыйнай работай» БелДУТ Н. А. Кекіш.
Падчас работы сесіі ейнымі ўдзельнікамі былі разгледжаны пытанні ўдасканалення падрыхтоўкі спецыялістаў лагістычнай галіны і падтрымана ініцыятыва арганізацыі стажыровак студэнтаў у партовых комплексах Украіны для практычнага азнаямлення з тэхналогіяй выканання мультымадальны перавозак з удзелам марскога транспарту.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter