Урачыстае ўручэнне дыплома за I месца ў галіновым этапе конкурсу інавацыйных праектаў Belarus ICT StartUp Award: Transport, Trade & Logistics.


21 кастрычніка 2019 года ў 250 аўдыторыі адбылося ўрачыстае ўручэнне дыплома за I месца ў галіновым этапе конкурсу інавацыйных праектаў Belarus ICT StartUp Award: Transport, Trade & Logistics рэктарам Белдута доктарам фізіка-матэматычных навук Юрыем Іванавічам Кулажанкам студэнту ваенна-транспартнага факультэта Рулёву Дзмітрыю Сяргеевічу, група ВСА-31.

Нагадваем, што 2 кастрычніка 2019 года ў межах штогадовага міжнароднага транспартна-лагістычнага форуму – Беларускага транспартнага тыдня – студэнты ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту», якія прайшлі ў фінал, удзельнічалі ў галіновым этапе конкурсу інавацыйных праектаў Belarus ICT StartUp Award: Transport, Trade & Logistics з праектамі-удзельнікамі ўніверсітэцкага конкурсу «Транспарт будучыні».

r3

rulev1

Віншуем пераможцу!

Дзякуем ўсім удзельнікам конкурсу. Жадаем ім новых інтэлектуальных перамог і дасягненняў!

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter