Урачыстае закрыццё трэцяга працоўнага сяместра
- Апублікавана 24.10.2019 13:55
Урачыстае закрыццё трэцяга працоўнага сяместра адбылося 18 кастрычніка 2019 года ў Гомельскім дзяржаўным педагагічным каледжы ім. Л. С. Выгоцкага.
У канцэртнай зале ўзнагароджаны лепшыя студэнцкія атрады Гомельшчыны, лепшыя байцы, а таксама арганізацыі, якія прымаюць студэнцкія атрады.
Руху студэнцкіх атрадаў Беларусі ўжо больш за 50 гадоў. За гэтыя гады нашы шэрагі аб'ядналі каля 700 тысяч байцоў.
Студэнцкі атрад – гэта:
- дадатковая спецыяльнасць або першыя навыкі прафесійнай дзейнасці;
- атмасфера нефармальных зносін;
- здабыццё ўпэўненасці ва ўласных сілах;
- магчымасць зарабіць;
- практычная школа лідэрства і працы ў камандзе.
Праца ў складзе студэнцкага атрада дысцыплінуе і адаптуе да жыцця!
Перад пачаткам мерапрыемства ў фае канцэртнай залы разгарнуліся інтэрактыўныя пляцоўкі на тэматыку студатрадаўскага руху.
Фота Гомельскія ведамасці
Фота Гомельскія ведамасці
Свае віншаванні і добры настрой удзельнікам мерапрыемства і гледачам падаавалі творчыя каляктывы горада Гомеля.
Мы занялі 2-е месца ў намінацыі «Лепшы штаб працоўных спраў» сярод вышэйшых навучальных устаноў.
Акрамя гэтага скарбонка нашых дасягненняў папоўнілася наступнымі ўзнагародамі:
Дыплом I ступені ў намінацыі «Лепшы будаўнічы атрад» (студэнцкі атрад «Магістраль» імя братоў Лізюковых).
Дыплом I ступені ў намінацыі «Лепшы камісар у будаўнічым атрадзе» (Касмыкоў Уладзіслаў Уладзіміравіч, студэнцкі атрад «Магістраль» імя братоў Лізюковых).
Фота Гомельскія ведамасці
Віншуем нашых пераможцаў!
У наступным працоўным сяместры будзем імкнуцца ўзяць яшчэ больш узнагарод!
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter