Гарадскі этап «100 ідэй для Беларусі»


23 кастрычніка 2019 года прайшоў гарадскі этап конкурсу «100 ідэй для Беларусі» на базе ўстановы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. Францыска Скарыны».

У конкурсе былі прадстаўлены тэхнічныя і сацыяльныя праекты, якія тычацца сфер аховы здароўя, адукацыі, архітэктуры, энергазберажэння, інфармацыйных і прамысловых тэхналогій. Некаторыя распрацаваны камандамі аднадумцаў, іншыя - індывідуальнымі аўтарамі. У асноўным гэта студэнты вышэйшых навучальных устаноў, навучэнцы прафесійных ліцэяў і каледжаў, старшакласнікі агульнаадукацыйных школ.

7

3

БелДУТ вызначыўся ў трох напрамках і робіць заканамернае акцэнт на руху.

Дашук Павел, студэнт механічнага факультэта, узяўся за «Мультымабільны рухомы састаў».

Яфімовіч Уладзіслаў, студэнт факультэта кіравання працэсамі перавозак, заявіў сябе з праектам «Лакамабілі ў манеўровай працы станцыі».

Рулёў Дзмітрый Сяргеевіч і Шылкін Максім Сяргеевіч, студэнты ваенна-транспартнага факультэта, прэзентавалі праект «Забеспячэнне бяспекі на пешаходных пераходах».

4

5

6

Svidetelstvo izdatelya
Svidetelstvo izgotovitelya

У конкурсе ўдзельнічала 27 праектаў. 20 з іх будуць удзельнічаць у абласным этапе конкурсу, у тым ліку і прадстаўнікі нашага ўніверсітэта.

 

Не ведаеш, як ўвасобіць сваю мару-ідэю-думку, напісаную на паперы або размешчаную ў нетрах кары галаўнога мозгу?

Далучайся да праекту «100 ідэй для Беларусі».

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter