Дзень адчыненых дзвярэй будаўнічага факультэта


26 кастрычніка 2019 года шырока расчыніў свае дзверы адзін з найстарэйшых факультэтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту – будаўнічы факультэт.

str

Павітаў прысутных дэкан будаўнічага факультэта Бачкароў Дзмітрый Ігаравіч. Ён распавёў хлопцам і дзяўчатам пра асноўныя гістарычныя этапы і сучасныя напрамкі развіцця свайго факультэта.

2

Асаблівую ўвагу Дзмітрый Ігаравіч надаў перспектывам развіцця будаўнічай галіны Рэспублікі Беларусь, якую штогод папаўняе кваліфікаванымі кадрамі будаўнічы факультэт БелДУТа.

3

Вядучы спецыяліст па прафарыентацыйнай рабоце Яфрэмаў Яраслаў Вадзімавіч пазнаёміў будучых абітурыентаў з асаблівасцямі правядзення рэпетыцыйнага і цэнтралізаванага тэставання, уступнай кампаніі 2020 года.

4

Затым выкладчыкі выпускаючых кафедраў пазнаёмілі ўдзельнікаў мерапрыемства са спецыяльнасцямі факультэта.

Старшы выкладчык кафедры «Праектаванне, будаўніцтва і эксплуатацыя транспартных аб’ектаў» Сырова Наталля Сяргееўна разам са сваімі студэнтамі прадставілі спецыяльнасці «Будаўніцтва чыгунак, шлях і шляхавая гаспадарка» і «Аўтамабільныя дарогі» і правялі для абітурыентаў майстар-клас на геадэзічных прыборах.

5

6

7

Прафесары кафедры «Экалогія і энергаэфектыўнасць у тэхнасферы» Аўчыннікаў Вячаслаў Міхайлавіч і Няўзорава Ала Браніславаўна, дацэнты Калдаева Святлана Мікалаеўна і Новікава Вольга Канстанцінаўна распавялі аб прафесійных задачах выпускнікоў спецыяльнасці «Водазабеспячэнне, водаадвядзенне і ахова водных рэсурсаў».

8

9

10

Пасля заканчэння хлопцы і дзяўчаты падзякавалі арганізатарам за праведзенае мерапрыемств.

11

Фота Е. Шыдлоўскай

Фотосправаздача (14 фатаграфій)

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter